~~META: title = Генадзь Бураўкін — Пакуль жывы... &keywords = жывы, жыцці &abstract = Чытаць верш "Пакуль жывы..." Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Пакуль жывы... ====== Пакуль жывы,\\ Турбуйся аб жыцці,\\ Але пра смерць не забывай таксама,\\ Каб з першым і апошнім словам «мама»,\\ З якім у свет прыйшоў,\\ З яго пайсці.\\ \\ Паспей для ўнука дрэва пасадзіць\\ I пыл з іконы старадаўняй сцерці.\\ I памятай заўсёды:\\ Толькі ў смерці\\ Ёсць права ўсё спакойна рассудзіць.\\ \\ Не мітусіся лішне –\\ Усяго\\ Купіць,\\ Нагрэбці,\\ Нахапаць\\ Няможна,\\ I драбязу не пхні ў рукзак дарожны –\\ Ты ж хочаш сыну перадаць яго.\\ \\ Не бойся смерці –\\ У тваёй крыві\\ Хапае і агню, і засцярогі.\\ Не саступай з абранае дарогі.\\ Пакуль жывы,\\ Жыві!\\ \\ 1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]]