~~META: title = Генадзь Бураўкін — Падаюць яблыкі &keywords = яблыкі, восень &abstract = Чытаць верш "Падаюць яблыкі" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Падаюць яблыкі ====== Падаюць яблыкі –\\ Тупае восень па садзе.\\ Жоўтае лісце\\ Мяце на кляновай градзе.\\ А надвячоркам\\ На прызбе нячутна прысядзе\\ І залацісты праменьчык\\ Ля ног пакладзе.\\ \\ Будзе пра лета мінулае\\ Думаць паціху.\\ Гляне спакойна\\ На познія кветкі ў вакне.\\ Здыме нязлосна\\ Са смуглай шчакі павуцінку\\ І гаркаваты начлежны дымок\\ Пракаўтне.\\ \\ А як да цёплых сцяжынак\\ Падступяцца росы\\ І пахаваюцца\\ Змоўклыя птушкі ў гаях,\\ Пойдзе\\ Насустрач змярканню халоднаму\\ Восень – Можа, яшчэ не мая,\\ Хай бы яшчэ не мая... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]]