~~META: title = Генадзь Бураўкін — Настаўнікі не паміраюць... &keywords = настаўнікі &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Настаўнікі не паміраюць..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Настаўнікі не паміраюць... ====== //Памяці [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]]//\\ \\ Настаўнікі не паміраюць,\\ А аддаляюцца ад нас\\ I зверху строга назіраюць,\\ Як мы вядзём свой рэй і час.\\ \\ Яны не могуць нам нічога\\ Ні адмяніць, ні загадаць,\\ А толькі смутнаю трывогай\\ Свой ціхі голас нам падаць.\\ \\ У небе роспачнасці\\ Поўняй\\ Іх думка ясная плыве.\\ Яны жывуць,\\ Пакуль мы помнім\\ I вопыт іх, і запавет.\\ \\ Мы не адразу зразумеем,\\ Як цяжка ўзняць было б крыло\\ I ўзвіцца ўверх назло завеям,\\ Каб іх на свеце не было.\\ \\ Яны з далёкасці сусветнай\\ Душою светлай кожны міг\\ За намі сочаць непрыкметна,\\ Аж покуль прыйдзем мы да іх…\\ \\ 1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-першы-настаўнік]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-буду-настаўнікам]] * [[творы/іван-навуменка/іван-навуменка-настаўнік-чарчэння]] * [[творы/уладзімір-шыцік/уладзімір-шыцік-настаўнік]] * [[ibdc.ped>настаўнік-чарчэння]]