~~META: title = Генадзь Бураўкін — Над дарогай... &keywords = толькі, гудуць, песні &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Над дарогай..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Над дарогай... ====== Над дарогай – туман ці пыл. Ля дарогі – маўклівы сад. I гудуць, і гудуць слупы,\\ Як і дзесяць гадоў назад.\\ \\ I над сцежкаю палявой\\ Васількамі – мае гады...\\ Ці то зоркі над галавой,\\ Ці то яблынь цяжкія плады.\\ \\ Вецер шастае баравы,\\ Глуха грушы старыя рыпяць...\\ Ці то ў вырай ляцяць журавы,\\ Ці то песні не хочуць спаць...\\ \\ Зноў для кожнай травінкі свой\\ Я на мілай бацькоўскай зямлі.\\ Толькі маці стала сівой...\\ Толькі яблыні адцвілі...\\ \\ 1965 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]]