~~META: title = Генадзь Бураўкін — Мы хочам зразумець галактык мову... &keywords = зразумець &abstract = Верш Генадзя Бураўкіна "Мы хочам зразумець галактык мову..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Мы хочам зразумець галактык мову... ====== Мы хочам зразумець галактык мову.\\ А хто мне скажа,\\ думае аб чым\\ Сцяжынка ў полі,\\ спелы бор сасновы,\\ Рачулка,\\ што прыцмоквае ўначы?\\ \\ Хто разгадае слёзы шэрай кані?\\ Хто расшыфруе для маёй душы\\ Аленя закаханага рыканне\\ І салаўіны цёхкат у цішы?\\ \\ Свае званы пагойдваюць азёры.\\ Звініць гаёў кастрычніцкая медзь...\\ Мы слухаем маўклівае міжзор’е,\\ А блізкіх нам не можам зразумець. \\ \\ Крыніца: Бураўкін Г. Выбранае: 1955-1995: Вершы, паэмы, казкі, песні. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 382 с.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]]