Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-мы-дома-песень-менш-зна

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Мы дома песень менш знаходзім...

Мы дома песень менш знаходзім,
Удалеч шлях кіруем свой.
На поўнач едзем
І на поўдзень,
Бліжэй да кедраў і секвой.

А там,

дзе першы крок рабілі,

Дзе нашы мацеркі жывуць,
Растуць бярозы і рабіны
І лісце падае ў траву.

Ды мы

наіўна прывыкаем,

Што нам спатрэбіцца пасля
Прашытая баравікамі,
Смалой прапахлая зямля.

Шукаем сцежак невядомых,
Чужыя топчам бальшакі.
А песні нас чакаюць дома,
Ля цёплай матчынай шчакі.

1964

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
  • генадзь-бураўкін
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-мы-дома-песень-менш-зна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki