~~META: title = Генадзь Бураўкін — Мы дома песень менш знаходзім... &keywords = дома &abstract = Генадзя Бураўкіна "Мы дома песень менш знаходзім..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Мы дома песень менш знаходзім... ====== Мы дома песень менш знаходзім,\\ Удалеч шлях кіруем свой.\\ На поўнач едзем\\ І на поўдзень,\\ Бліжэй да кедраў і секвой.\\ \\ А там, дзе першы крок рабілі, Дзе нашы мацеркі жывуць,\\ Растуць бярозы і рабіны\\ І лісце падае ў траву.\\ \\ Ды мы наіўна прывыкаем, Што нам спатрэбіцца пасля\\ Прашытая баравікамі,\\ Смалой прапахлая зямля.\\ \\ Шукаем сцежак невядомых,\\ Чужыя топчам бальшакі.\\ А песні нас чакаюць дома,\\ Ля цёплай матчынай шчакі.\\ \\ 1964 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]]