~~META: title = Генадзь Бураўкін — Месяц – жоўтая лодка... &keywords = месяц, лодка, жоўтая, генадзь, бураўкін &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Месяц – жоўтая лодка..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Месяц – жоўтая лодка... ====== Месяц – жоўтая лодка –\\ Плыве між аблокаў.\\ Пахне мятай\\ Салодка-салодка,\\ Далёка-далёка.\\ \\ У абвялых пракосах\\ Дрэмле ціша святая.\\ Твае цёплыя косы\\ Я няўмелай рукой расплятаю.\\ \\ I з рамонкамі белымі\\ Уплятаю ў іх сцежку вузкую.\\ I лаўлю ашалела\\ Сухія гарачыя вусны.\\ \\ I цалую і шыю, і локці… А ва ўсім вінаваты\\ Месяц – жоўтая лодка –\\ Ды салодкая мята.\\ \\ 1964\\ \\ Крыніца: Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы; уклад., камент. Г. Бураўкіна; прадм. У. Някляева. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 536 с. («Бeлapycкi кнiгaзбop»: Сepыя 1. Мacтaцкaя лiтapaтypa). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]]