Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-малітва

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Малітва

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут…
Божа,
He дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
I пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
I вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсе наўкол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем
I цяплом!

Падобныя старонкі

  • скарбы-нашай-радзімы
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki