~~META: title = Генадзь Бураўкін — Малітва &keywords = Бураўкін, малітва &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Малітва" &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Малітва ====== Мы здалёку ўбачылі свабоду\\ I яшчэ не вырваліся з пут...\\ Божа,\\ He дабаў майму народу\\ Пошасці,\\ Няпраўды\\ I пакут.\\ У чужым нялюдскім землятрусе\\ Хіба ў нечым мелі мы віну?..\\ Божа,\\ Адвядзі ад Беларусі\\ Здраду,\\ Вераломства\\ I вайну.\\ Смутнаю парою нелюдзімай,\\ Калі ўсе наўкол ідзе на злом,\\ Божа,\\ Захіні маю Радзіму\\ Мудрасцю,\\ Спакоем\\ I цяплом!\\ \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]