творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-курапаты
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Курапаты
Аплывае жывіца
Да карэнняў шурпатых.
Я прыйшоў пакланіцца
Да вас, Курапаты.
Сосны, нібы званіцы,
Над палянамі ўзняты.
Дайце ж мне памаліцца
На вас, Курапаты.
Дайце мне павініцца,
Курапаты.
А над вечным спакоем
У густой сіняве,
Як дыханне людское,
Аблачынка плыве.
Тут палеглі бязвінна
Песняры і салдаты.
Не ўтравеюць сцяжыны
Да вас, Курапаты.
Распіналі Айчыну
Дрот калючы і краты.
Дараваць не павінны
Мы вас, Курапаты.
Боль не знойдзе спачыну,
Курапаты.
Час мінулы, пракляты…
Сэрца горам працята…
Праклінаем вас, каты!..
Курапаты…
Курапаты…
А над вечным спакоем
У густой сіняве,
Як дыханне людское,
Аблачынка плыве…
Курапаты…
1987
Падобныя старонкі
- васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры
- алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты
- максім-танк/максім-танк-курапаты
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1