~~META: title = Генадзь Бураўкін — Курапаты &keywords = курапаты, курапаты, спакоем, дыханне, аблачынка, сіняве, вечным, густой, людское, дайце &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Курапаты" &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Курапаты ====== Аплывае жывіца\\ Да карэнняў шурпатых.\\ Я прыйшоў пакланіцца\\ Да вас, Курапаты.\\ Сосны, нібы званіцы,\\ Над палянамі ўзняты.\\ Дайце ж мне памаліцца\\ На вас, Курапаты.\\ Дайце мне павініцца,\\ Курапаты. А над вечным спакоем\\ У густой сіняве,\\ Як дыханне людское,\\ Аблачынка плыве. Тут палеглі бязвінна\\ Песняры і салдаты.\\ Не ўтравеюць сцяжыны\\ Да вас, Курапаты.\\ Распіналі Айчыну\\ Дрот калючы і краты.\\ Дараваць не павінны\\ Мы вас, Курапаты.\\ Боль не знойдзе спачыну,\\ Курапаты. \\ Час мінулы, пракляты…\\ Сэрца горам працята…\\ Праклінаем вас, каты!..\\ Курапаты…\\ Курапаты… А над вечным спакоем\\ У густой сіняве,\\ Як дыханне людское,\\ Аблачынка плыве… Курапаты…\\ \\ \\ 1987 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-курапаты]]