~~META: title = Генадзь Бураўкін — Куды б толькі ты ні пайшоў... &keywords = буслы, жывое, кузюркі &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Куды б толькі ты ні пайшоў..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Куды б толькі ты ні пайшоў... ====== Куды б толькі ты ні пайшоў,\\ Сустрэне прырода жывая:\\ Бясконцы шнурок мурашоў\\ Са сцежкаю сцежку сшывае;\\ Разважлівы хітры павук\\ Свой нерат пляце штохвіліны;\\ Як доктар пушчанскіх навук\\ Выстуквае дзяцел хваіны;\\ За колкім ажынным кустом\\ Сарока падскоквае вёртка;\\ З распушаным рыжым хвастом\\ Між сосен мільгае вавёрка;\\ Кузюркі кішаць у траве;\\ Цікуюць буслы за вужамі…\\ Усё, што жывое, –\\ Жыве,\\ Цябе быццам не заўважае.\\ \\ Не стой жа нядбайна адзін –\\ З усімі ў суседстве і згодзе\\ І ты сабе мудра знайдзі\\ Занятак і месца ў прыродзе…\\ \\ 1999 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]]