~~META: title = Генадзь Бураўкін — Край мой… &keywords = край &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Край мой…" &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Край мой… ====== Не залаты зусім, не срэбны, Быў на табе заўсёды ўбор\\ Звычайны самы, самы зрэбны – Зялёны луг ды сіні бор,\\ Каля дарогі жыта ў полі,\\ Вярба старая ля ракі\\ Ды ў жоўтым восеньскім прыполе\\ Рабін даспелых аганькі.\\ \\ Ты не сляпіў вачэй.\\ Быў просты\\ Ва ўсе вякі твой родны ўзор:\\ Гаёў бялюткая бяроста,\\ Густы блакіт лясных азёр,\\ I лён, зусім як неба, сіні,\\ I ўсе ў рамонках берагі…\\ Мой беларускі, мой адзіны Край ад калыскі дарагі…\\ \\ 1966 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]]