~~META: title = Генадзь Бураўкін — Калыханка &keywords = Бураўкін, калыханка &abstract = Чытаць тэкст калыханкі на словы Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Калыханка ====== Доўгі дзень, цёплы дзень,\\ Адплывае за аблокі.\\ Сіні цень, соны цень\\ Адпаўзае ў кут далёкі.\\ \\ Збеглі зайкі ўсе ў лясы,\\ Змоўклі птушак галасы,\\ І буслы ў гняздо схавалі\\ Свае доўгія насы.\\ \\ Баю-бай, баю-бай,\\ Вачаняты закрывай.\\ \\ Пакрысе на расе\\ Патухаюць зоркі-сплюшкі,\\ Гульні ўсе, казкі ўсе\\ Пахаваны пад падушкі.\\ \\ Спяць і мышкі, і стрыжы,\\ Спяць машыны у гаражы,\\ Ты так сама каля мамы\\ Ціха-ціхенька ляжы.\\ \\ Баю-бай, баю-бай,\\ Вачаняты закрывай.\\ Баю-бай, баю-бай,\\ Разам з намі засынай… ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/калыханка]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]]