~~META: title = Генадзь Бураўкін — Жэня, Жэня... &keywords = жэня, ластаўка &abstract = Верш Генадзя Бураўкіна "Жэня, Жэня..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Жэня, Жэня... ====== //Памяці [[постаці/яўгенія-янішчыц|Жэні Янішчыц]]// \\ Жэня, Жэня!..\\ Што ж ты нарабіла?..\\ Як жа мы цябе не збераглі?!.\\ Жорсткім ветрам паламала крылы\\ Ластаўцы зняверанай зямлі.\\ \\ Зноў з тупым адчаем і з журбою\\ Мы цябе пакінулі адну.\\ І – не замаліць перад табою\\ Горкую балючую віну.\\ \\ Сумная, запозненая пошта\\ Больш не прынясе твае лісты…\\ Ластаўка палеская,\\ Навошта\\ Гэтак рана адляцела ты?..\\ \\ 1988 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]