~~META: title = Генадзь Бураўкін — Жанчын прыгожых трэба берагчы... &keywords = жанчын, прыгожых, берагчы &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Жанчын прыгожых трэба берагчы..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Жанчын прыгожых трэба берагчы... ====== Жанчын прыгожых трэба берагчы\\ Ад пошласці, каварства і знявагі,\\ I ад мяшчанскай зайздрасці і звягі,\\ I ад залішняй ветласці і ўвагі,\\ I ад рукі нахабнай на плячы.\\ \\ Яны прыйшлі на грэшную зямлю,\\ Як сны і летуценні залатыя,\\ Жаданыя і трошачкі святыя,\\ Нязнанага суладдзя панятыя, –\\ Святлом напоўніць вечнае «люблю».\\ \\ Не дайце іх зняславіць і запляміць,\\ Не рвіцеся ўчыняць над імі суд.\\ Хай горда па жыцці яны нясуць\\ Вясны юначай радасную памяць,\\ Зачаравання невыказны цуд…\\ \\ 1985 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына]] * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына]]