~~META: title = Генадзь Бураўкін — Дыялог з мурашом &keywords = мураш &abstract = Чытаць "Дыялог з мурашом" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Дыялог з мурашом ====== З вялізнай жоўтай саломінай –\\ Падгіналіся ногі аж –\\ Поўз па галінцы зломленай\\ Лупаты, лабаты мураш.\\ \\ Спыніўся, каб дых перавесці.\\ I я падышоў да яго.\\ – Слухай, – кажу, – урэшце\\ Рвешся ты так чаго?\\ \\ Ты ж ад работы чорны.\\ Аддыхайся, не спяшы.\\ Праўду пішуць вучоныя –\\ Дзіўныя вы, мурашы…\\ \\ Ён сеў ля саломіны чынна –\\ Пот блішчыць на ілбе:\\ – Вам памагаюць машыны.\\ А мы ж усё – на сабе.\\ \\ У вас і лазер, і атам,\\ I краны, і трактары.\\ А ў нас –\\ Шэсць лап слабаватых\\ Ды цёплае сонца ўгары.\\ \\ У нас трэба ўсё самому.\\ На ўласным сваім плячы\\ Колькі цяжкіх саломін\\ Трэба прывалачы!\\ \\ Выспацца нават некалі:\\ Лёг, а ўжо трэба ўставаць…\\ Паслухай,\\ Будзь чалавекам –\\ Не перашкаджай працаваць!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>салодкае-замарачэнне]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-быліна-пра-касмічнае-падарож]]