творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-вясковая-ідылія
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Вясковая ідылія
Квецень асыпала вішня на росны гарод.
Певень заспаны ўзляцеў на паркан зухавата.
I над калодзежам рыпнуў стары калаўрот…
Гэта няспешна ступіла на вуліцу свята.
Зводдаль глядзяць вераб’і на памыты парог.
Ластаўка хоча бліжэй да акна прымасціцца.
Дыхае ў печы салодкі пшанічны пірог.
Пахнуць аерам пад ходнікам чыстым масніцы.
Дрэмлецца мірна на лаўцы рудому катку.
З-пад ручнікоў абразы узіраюцца строга.
Хата падмецена.
Венік прыткнуўся ў кутку.
Цёпла і ўтульна,
Нібыта за пазухай Бога.
1996
Падобныя старонкі
- незабыўнае
- андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-вёска
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-раніца-ў-вёсцы
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
- іван-мележ/беларуская-вёска-ў-часы-калектывізацыі-ў
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-вясковая-ідылія.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1