~~META: title = Генадзь Бураўкін — Вясковая ідылія &keywords = парог, гарод, свята &abstract = Чытаць верш "Вясковая ідылія" Генадзя Бураўкіна &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Вясковая ідылія ====== Квецень асыпала вішня на росны гарод.\\ Певень заспаны ўзляцеў на паркан зухавата.\\ I над калодзежам рыпнуў стары калаўрот…\\ Гэта няспешна ступіла на вуліцу свята.\\ \\ Зводдаль глядзяць вераб’і на памыты парог.\\ Ластаўка хоча бліжэй да акна прымасціцца.\\ Дыхае ў печы салодкі пшанічны пірог.\\ Пахнуць аерам пад ходнікам чыстым масніцы.\\ \\ Дрэмлецца мірна на лаўцы рудому катку.\\ З-пад ручнікоў абразы узіраюцца строга.\\ Хата падмецена.\\ Венік прыткнуўся ў кутку.\\ Цёпла і ўтульна,\\ Нібыта за пазухай Бога.\\ \\ 1996 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>незабыўнае]] * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-вёска]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-раніца-ў-вёсцы]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/іван-мележ/беларуская-вёска-ў-часы-калектывізацыі-ў]]