~~META: title = Генадзь Бураўкін — Вочы сінія-сінія... &keywords = вуха, носяць, вочы, косы &abstract = Чытаць верш Генадзья Бураўкіна "Вочы сінія-сінія..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Вочы сінія-сінія... ====== Вочы сінія-сінія... Косы тугія... Хтось шчаслівы, як кажуць, дзяўчыну хрысціў.\\ Трэба вытаптаць многа дарог, каб другія Вочы гэткія, гэткія косы знайсці.\\ \\ Пра такіх, пэўна, казкі складалі ў народзе,\\ Надзяляючы сотнямі светлых імён...\\ А цяпер – гарманісты чародамі ходзяць,\\ Носяць песні-прызнанні ўначы ля акон.\\ \\ А яна – маладая ў сваёй прыгажосці –\\ Ні прызнанняў, ні песень не хоча яна.\\ Аднаго прычакаць бы ёй толькі у госці,\\ Ды з зямлёю яго абвянчала вайна...\\ \\ Не згуляе вяселля той, хто гэтак абвенчан.\\ А яна ўсё чакае, верыць казачным снам,\\ Адганяе сватоў, што прарочаць: не вечна Будзе доўгай каса, будзе яркай краса.\\ \\ I даўно з хаты ў хату і з вуха у вуха\\ Носяць бабы па вёсцы няўмольны прысуд:\\ Застанецца яна назаўжды векавухай,\\ Нізавошта састарыць, загубіць красу...\\ \\ Я не знаю, быць можа, і праўда, не трэба Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць.\\ Я ж яе разумею... I вельмі хацеў бы Вось такое каханне ў жыцці заслужыць.\\ \\ 1958 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]]