творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-адышлі-ў-нябыт-панегіры
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Адышлі ў нябыт панегірыкі...
Адышлі ў нябыт панегірыкі
Ціхім вінцікам, ранняй сяўбе.
Людзям хочацца шчырай лірыкі
Не пра вінцікаў,
пра сябе.
Людзям хочацца песні звонкай
Не пра мудрасць высокіх пасад,
А пра сінія матчыны вокны,
I пра раніцу, і пра сад.
Людзі хочуць, каб гімны зайгралі,
Калі плошчы запоўніць парад,
I пра іхнія рукі, і раны,
I пра будні (іх болей, чым свят).
Людзі хочуць, каб званні і славу
Не давалі нікому дарма…
Людзі маюць на гэта права.
Ім дала яго праўда сама.
1962
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-адышлі-ў-нябыт-панегіры.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1