~~META: title = Генадзь Бураўкін — Адышлі ў нябыт панегірыкі... &keywords = людзям, хочацца, людзі, хочуць &abstract = Чытаць верш Генадзя Бураўкіна "Адышлі ў нябыт панегірыкі..." &iftrue = nan ~~ ====== Генадзь Бураўкін — Адышлі ў нябыт панегірыкі... ====== Адышлі ў нябыт панегірыкі\\ Ціхім вінцікам, ранняй сяўбе.\\ Людзям хочацца шчырай лірыкі\\ Не пра вінцікаў, пра сябе. \\ Людзям хочацца песні звонкай\\ Не пра мудрасць высокіх пасад,\\ А пра сінія матчыны вокны,\\ I пра раніцу, і пра сад.\\ \\ Людзі хочуць, каб гімны зайгралі,\\ Калі плошчы запоўніць парад,\\ I пра іхнія рукі, і раны,\\ I пра будні (іх болей, чым свят).\\ \\ Людзі хочуць, каб званні і славу\\ Не давалі нікому дарма…\\ Людзі маюць на гэта права.\\ Ім дала яго праўда сама.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[постаці/генадзь-бураўкін]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]]