Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віталь-вольскі:віталь-вольскі-як-зімуюць-рыбы

Гэта старая версія дакумента!


Віталь Вольскі — Як зімуюць рыбы

Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах.
Плоткі, ляшчы і многія іншыя ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр. Яны ахутаны сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду.
А шчупак і зімой плавае пад лёдам, палюе на іншых рыб, але не так спрытна і жвава, як улетку.
Акуні ў пошуках здабычы і свежага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках.
Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімою лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку студзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.
Кожны від рыб зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюцца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў другім. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне вадаёма.

Падобныя старонкі

  • незвычайная-рыба
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-каму-холадна-каму-душна
  • важкі-промысел
  • жыццё-ў-вадаёме
  • стронга
творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-як-зімуюць-рыбы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki