~~META: title = Віталь Вольскі — Як зімуюць рыбы &keywords = ляшчы, мянтуз, плоткі, лёдам, месцах, трымаюцца, глыбокіх &abstract = Чытаць апавяданне Віталя Вольскага "Як зімуюць рыбы" &iftrue = nan ~~ ====== Віталь Вольскі — Як зімуюць рыбы ====== Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах.\\ Плоткі, ляшчы і многія іншыя ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр. Яны ахутаны сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду.\\ А шчупак і зімой плавае пад лёдам, палюе на іншых рыб, але не так спрытна і жвава, як улетку.\\ Акуні ў пошуках здабычы і свежага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках.\\ Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімою лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку студзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.\\ Кожны від рыб зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюцца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў другім. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне вадаёма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>незвычайная-рыба]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-каму-холадна-каму-душна]] * [[ibdc.ped>важкі-промысел]] * [[ibdc.ped>жыццё-ў-вадаёме]] * [[ibdc.ped>стронга]]