~~META: title = Віталь Вольскі — Цудоўная дудка &keywords = янка, дапамога, канцлер, сяляне &abstract = Чытаць кароткі змест п’есы Віталя Вольскага "Цудоўная дудка" &iftrue = nan ~~ ====== Віталь Вольскі — Цудоўная дудка ====== У аснове п’есы Віталя Вольскага «Цудоўная дудка» ляжаць матывы некаторых сацыяльна-бытавых і чарадзейных казак. Усё адбываецца ў часы прыгону. Войт павінен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весці гаспадаранне. Іх сын пастух Янка рашае шукаць справядлівасці ў караля. У каралеўскіх уладаннях ён праходзіць розныя выпрабаванні. Ён змог падзяліць 5 гусей на 6 персон, і кароль зрабіў яго сваім дарадцам. Канцлер і ўсе прыбліжаныя імкнуцца згубіць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велікана. Янка і тут перамагае хітрасцю. У спаборніцтве з веліканам ён даказвае, што дужэйшы, праяўляе чалавечнасць, абяцае велікану, што пакіне яго жывым, калі той назаўсёды пакіне каралеўства. Велікан дорыць Янку чароўную у дудку, якая прымушае ўсіх несправядлівых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкі Янка атрымлівае ў караля паперу аб вольнасці, але канцлер яго падманвае, ведаючы пра непісьменнасць хлопца. З дапамогай дудкі сяляне выганяюць войта і пана. Справядлівасць перамагае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-дудачка]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-дудка]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-мая-дудка]] * [[ibdc.ped>дудка-беларуская]]