Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вінцэнт-дунін-марцінкевіч:вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93

Гэта старая версія дакумента!


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Пінская шляхта

Пінская шляхта — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанаберыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанаберыстасці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.
У сваёй п'есе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы.

Дзеянне адбываецца ў ваколіцы О… паміж балотаў, у глушы Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Марыся кахае Грышку, сына Івана Ліпскага, яны хочуць прасіць бацькоў ладзіць вяселле. Яе бацька Ціхон Пратасавіцкі супраць, бо яна «дзіця горкае». А Харытон Куторга змог бацькоў «адурманіць» – вызваўся на судзе сведчыць, што біў Ліпскі, а Пратасавіцкі абараняўся. А за гэта яму – Марысю. (Іван Цюхай-Ліпскі падаў у суд, што Пратасавіцкі яго «адлупсаваў»; а Ліпскі назваў Пратасавіцкага «мужыком»). Марыся кажа Куторгу, што яму «трэба перастаць думаць пра дзяўчат, а маліцца Богу, каб даў спасенне». І нашто ёй стары. А Куторга – што яе бацька дараваў руку за сведчанне на судзе.
На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным і падслухваюць размову Марысі з Куторгай. Усім назначаны штрафы і па 15-25 лоз на голай зямлі, хто біўся, хто не біўся, і хто відзеў і не разняў. Кручкоў за хабар (прынеслі Грышка і Ціхон) адмяняе дэкрэт і гаворыць каб памірылісь і пажанілі дзяцей. Усе згодны і п'юць за маладых – Грышку і Марысю.
Напіўшысь, Кручкоў кажа Цімоху Альпенскаму, што Базыль Статкевіч казаў пра яго, што ён не шляхціч. А Статкевічу Кручкоў сказаў, што Альпенскі назваў яго мужыком. Уваходзіць Ліпскі і кажа Кручкову што шляхта напілася і пачала біцца, трэба разняць. Кручкоў: «Няхай у суд падаюць, тагды прыеду…» Выходзяць з Пісулькіным. Усе (хто не б'ецца) крычаць: «Віват, найяснейшая карона!». Канец.

Падобныя старонкі

  • вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта
  • вінцэнт-дунін-марцінкевіч/пінская-шляхта-скарочана-па-з-явах
  • вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча
  • вінцэнт-дунін-марцінкевіч/мастацкія-асаблівасці-п-есы-пінская-шлях
  • крытыка-царскай-судовай-бюракратыі-ў-кам
творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93.1755861396.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:16 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki