~~META: title = Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Прыпяць &keywords = Дунін-Марцінкевіч, прыпяць &abstract = Чытаць верш Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Прыпяць" &iftrue = nan ~~ ====== Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Прыпяць ====== Вітайце халодныя Прыпяці хвалі,\\ Іх шум, не змаўкаючы, коніцца далей.\\ Бяжыць да Дняпра, у абдымкі каханка,\\ Пакорна сяброўка — яго паланянка.\\ Адвечна каханне іх рушыць, яднае,\\ Хоць Прыпяць у хвалях дняпроўскіх канае.\\ Яна, праплываючы шлях свой далёкі,\\ Свядома да смерці прыспешвае крокі.\\ Вось так і ў дчяўчыны бракуе стрымання,\\ Як сэрца ў юнацтве агорне каханне.\\ Няшчадна яе так віруе і круціць\\ А шчасце дчявочае ўсе ж не засмуцішь.\\ Гарыць нястрыманае любасці прага,\\ А да забойцы — салодкая ўвага.\\ I дух яе мкнецца па шляху жыццевым.\\ Усмешка на вуснах, пяшчотныя слоны.\\ Хвіліна кахання, ясноты і згоды\\ Куды даражэй нам за нудныя годы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-прыпяць]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-прыпяць]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-журботны-працяг-песні]] * [[ibdc.ped>палесся-абрус-аксамітны]]