~~META: title = Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Да пачцівых беларусаў! &keywords = сэрца, дунін-марцінкевіч, браты, вінцэнт &abstract = Чытаць верш Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Да пачцівых беларусаў!" &iftrue = nan ~~ ====== Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Да пачцівых беларусаў! ====== Вас, браты, я помніць буду,\\ Я не сніў такога цуду,\\ Каб, вырасшы між літвінаў,\\ Палюбіў беларусінаў! \\ Рады я, што воляй лёсу\\ Завітаць к вам давялося,\\ Пакідаць жа – Божа мілы! –\\ Не хапае ў мяне сілы. \\ Край ваш цнотаю багаты,\\ I гасціннасць старой даты,\\ Старапольская зычлівасць,\\ I вясёласць, і пачцівасць;\\ 3 вамі час праводзіць слаўна –\\ Песняру тут рай сапраўдны. \\ Юлі, дарагі мой браце,\\ Частаваў ты ў сваёй хаце\\ Лірніка, што зведаў многа,\\ Нібы караля якога.\\ Доўга думаю, мяркую,\\ Чым аддзякаваць змагу я?\\ Сэрца я аддаць жадаю,\\ Гэта – лепшае, што маю. \\ I табе, Артур, скажу я,\\ Паўтару падзяку тую,\\ Бо і ты такі ж надзіва\\ I прыветны, і пачцівы. \\ О, Тадэвуш, любы пане!\\ Два Юзэфы, Стась і Яне,\\ Павел, Эдуард і Віктар! –\\ Тыпы роднага мне краю –\\ Ты – для іх узор і прыклад,\\ Вам я песні прысвячаю\\ I ад сэрца ўсіх вітаю. \\ I туды шчэ сэрца рвецца,\\ Дзе з Алесяй змог сустрэцца,\\ Да вас, пані з Хацюхова!\\ Хоць кабета, а талкова\\ Гаспадаркай там кіруе,\\ А гасціннасцю чаруе;\\ Я ахвочы ў вашым доме\\ Адпачыць ад тлуму, стомы. \\ Не магло мне і прысніцца,\\ Што у вас я буду госцем,\\ Што там можа сэрца біцца,\\ Як калісьці ў маладосці.\\ Што ж? Няхай чытач смяецца,\\ Ці ж старэе з часам сэрца? \\ Шлю, браты, вам прывітанне,\\ Помніце павек спяванне\\ Дудара, што к вам імкнуўся.\\ Ад цнатлівай Беларусі\\ Дар прыміце – вершаў ношку,\\ Ёсць тут УСЯГО ПАТРОШКУ. \\ //Пераклад Паўлюк Прануза// \\ \\ Крыніца: Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесці і апавяданні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланні, пераклады, Dubia / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад, з тэкст. падрыхт., пер. Я. Янушкевіча. – Мінск: Маст. літ., 2008. – 598 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта]] * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-ідылія]] * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча]] * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93]] * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-прыпяць]]