~~META: title = Віктар Казько — Да сустрэчы... &keywords = аповесць, майстра &abstract = Кароткі змест аповесці Віктара Казько "Да сустрэчы..." &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Казько — Да сустрэчы... ====== У аповесць [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]] «Да сустрэчы...» (1997) распавядаецца пра смерць Майстра. Апроч відавочнай [[слоўнік/рэмінісцэнцыя|рэмінісцэнцыі]] з раманам М. Булгакава «Майстар і Маргарыта», твор мае выразную жыццёвую паралель: ён прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра В. Турава. У творы, аднак, мы назіраем героя сумарнага – мастака, які гэтаксама, як і герой «Прахожага», раздумвае пра недасканаласць і, магчыма, заганнасць шляху развіцця, абранага зямной цывілізацыяй. У аповесці шмат рэалій, якія ўварваліся ў яе проста «з вуліцы»: хлопчыка-нямка абвінавачваюць у пастарунку ў выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў; дзяўчынка марыць стаць прастытуткай... Прысуд Майстра сучаснікам і свайму часу жорсткі: чалавецтва таксама канае, знаходзіцца ў апошняй стадыі распаду. Ідэал мастацтва – адзінае, што процістаіць у гэтым смутным творы татальнаму бязладдзю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-хроніка-дзетдомаўскага-сад]] * [[постаці/віктар-казько]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-выратуй-і-памілуй-нас-чорн]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-неруш]] * [[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе]]