Віктар Гардзей — Яшчарка

Воўк цераз балотца бег наўпрост,
Наступіў ён яшчарцы на хвост.

Пад нагою тут пачуўся хруст
Яшчарка рванулася пад куст.

Са здзіўленнем крыкнуў воўк стары:
– Хвост, які зламаўся, забяры!

– Не дуры мне, шэры, галавы! –
Яшчарка адказвае з травы. –

У мяне цяпер, каб ведаў ты,
Вырастуць два новыя хвасты.

Падобныя старонкі