~~META: title = Віктар Гардзей — Яшчарка &keywords = яшчарка, хвост &abstract = Верш Віктара Гардзея "Яшчарка" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Яшчарка ====== Воўк цераз балотца бег наўпрост,\\ Наступіў ён яшчарцы на хвост.\\ \\ Пад нагою тут пачуўся хруст\\ Яшчарка рванулася пад куст.\\ \\ Са здзіўленнем крыкнуў воўк стары:\\ – Хвост, які зламаўся, забяры!\\ \\ – Не дуры мне, шэры, галавы! –\\ Яшчарка адказвае з травы. –\\ \\ У мяне цяпер, каб ведаў ты,\\ Вырастуць два новыя хвасты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]]