Віктар Гардзей — Страказа

Ля ракі крушына і лаза.
З лісціка ўзляцела страказа.
Крылцамі трапеча і гудзе –
Толькі цень бліскучы на вадзе.
Так і кружыць цёплай раніцо́ю
Самалёцік сіні над ракою.

Падобныя старонкі