~~META: title = Віктар Гардзей — Сонцу брат я... &keywords = сланечнік, летам &abstract = Верш Віктара Гардзея "Сонцу брат я..." &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Сонцу брат я... ====== Сонцу брат я і паплечнік, –\\ Летам хваліцца сланечнік. –\\ На яго падобны з твару:\\ Круглы, рыжы ад загару.\\ \\ Хоць расту на градцы з краю, –\\ Я суседзяў саграваю.\\ Вось і жнівень на зыходзе,\\ Мокра, сыра ў агародзе.\\ \\ Непагадзь вятры прыносяць,\\ І хвалька расліны просяць:\\ – Мы замерзлі ранкам гэтым,\\ – Ты сагрэй нас, як і летам.\\ \\ Ды ад сораму, канечне,\\ Голаў апусціў сланечнік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-сланечнікі]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]]