Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сонца-з-за-лесу-ўстае

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Сонца з-за лесу ўстае...

Сонца з-за лесу ўстае.
Лёт у буслоў невысокі.
Бледныя вусны твае,
Белыя, белыя шчокі.

Смутак яшчэ не прайшоў,
I засталася трывога.
Бачыш, у ранніх буслоў
Шчасця і радасці многа.

Дык і сама не тужы,
Дык і гаркоты не помні.
Робяць буслы віражы,
Першыя згледзеўшы промні.

Колер вясёлых рабін
Дужа кантрасны з табою.
Добра, што я не адзін
Гэтай іду раніцою.

Час, калі сонца ўстае,
Вод арам лета спакусны.
Любыя вочы твае,
Мілыя, мілыя вусны.



Крыніца: Галасы вёснаў: Сучасная беларуская паэзія / Уклад. А. І. Бельскі, У. А. Дзіско; – Мінск: Полымя, 1997. – 318 с.

Падобныя старонкі

  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сонца-з-за-лесу-ўстае.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki