~~META: title = Віктар Гардзей — Сонца з-за лесу ўстае... &keywords = вусны, мілыя, сонца, белыя, буслоў, ўстае &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Сонца з-за лесу ўстае..." &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Сонца з-за лесу ўстае... ====== Сонца з-за лесу ўстае.\\ Лёт у буслоў невысокі.\\ Бледныя вусны твае,\\ Белыя, белыя шчокі.\\ \\ Смутак яшчэ не прайшоў,\\ I засталася трывога.\\ Бачыш, у ранніх буслоў\\ Шчасця і радасці многа.\\ \\ Дык і сама не тужы,\\ Дык і гаркоты не помні.\\ Робяць буслы віражы,\\ Першыя згледзеўшы промні.\\ \\ Колер вясёлых рабін\\ Дужа кантрасны з табою.\\ Добра, што я не адзін\\ Гэтай іду раніцою.\\ \\ Час, калі сонца ўстае,\\ Вод арам лета спакусны.\\ Любыя вочы твае,\\ Мілыя, мілыя вусны. \\ \\ Крыніца: Галасы вёснаў: Сучасная беларуская паэзія / Уклад. А. І. Бельскі, У. А. Дзіско; – Мінск: Полымя, 1997. – 318 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]]