~~META: title = Віктар Гардзей — Сойка-лесавод &keywords = запас, сойка &abstract = Верш Віктара Гардзея "Сойка-лесавод" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Сойка-лесавод ====== Садзяць леснікі штогод\\ І дубкі, і хвойкі.\\ А хіба ж не лесавод\\ Весялуха-сойка?\\ \\ Птушка чуе халады\\ І ў асенняй пушчы\\ То збірае жалуды,\\ То арэхі лушчыць.\\ \\ Не спалохае зіма\\ Галадоўкай птушку:\\ На запас чаго няма\\ Ў сховах весялушкі.\\ \\ Толькі вось бяда адна:\\ Сойка забывае\\ Тыя месцы, дзе яна\\ Свой запас хавае.\\ \\ Дрэўцы вырастаюць там –\\ Ці дубок, ці хвойка.\\ Лес вырошчваць леснікам\\ Памагае сойка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сойка]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-крык-сойкі]] * [[ibdc.ped>снегавыя-ванны]]