~~META: title = Віктар Гардзей — Снегавік &keywords = снегавік, двары &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Снегавік" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Снегавік ====== На двары і шум, і смех.\\ Капяжы цурчаць са стрэх.\\ \\ – Да цяпла я не прывык, –\\ Плача бедны Снегавік.\\ \\ Свеціць сонца ўсё ярчэй –\\ Слёзы капаюць з вачэй.\\ \\ Плакаў, жаліўся бядак,\\ Аслабеў, зусім абмяк.\\ \\ Дзе схаваўся Снегавік?\\ Дзе ён, сплакаўшыся, знік?\\ \\ Хлопцы па двары ішлі –\\ Толькі лужынку знайшлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]]