творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сарочына-цырульня
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Сарочына цырульня
У ляску каля крыніцы
Зноўку ляскаюць нажніцы.
Тут цырульня недалёка,
А цырульніца – сарока.
Просіць ліска ганарліўку:
– Хоць разок зрабі завіўку!
Прыбягае сюды вожык:
– Пастрыжы мяне «пад вожык»!
Мне папраў ты, – кажа ласка, –
Чубчык рыжы, калі ласка.
Вунь бабёр сеў пад бярозкай –
Бобрыкам яго прычоска.
А мядзведзь, увесь калматы,
Наступіў казлу на пяты.
І барсук тут даўгапысы.
А чаго ён? Ён жа лысы!
Тут куніцы, тут яноты, –
У сарокі шмат работы!
Падобныя старонкі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
- сарока-белабока
- ян-баршчэўскі/белая-сарока
- васіль-вітка/васіль-вітка-сарочыны-блінцы
- сарока-нянька
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарочына-цырульня.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1