~~META: title = Віктар Гардзей — Сарочына цырульня &keywords = ласка &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Сарочына цырульня" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Сарочына цырульня ====== У ляску каля крыніцы\\ Зноўку ляскаюць нажніцы.\\ Тут цырульня недалёка,\\ А цырульніца – сарока.\\ Просіць ліска ганарліўку:\\ – Хоць разок зрабі завіўку!\\ Прыбягае сюды вожык:\\ – Пастрыжы мяне «пад вожык»!\\ Мне папраў ты, – кажа ласка, –\\ Чубчык рыжы, калі ласка.\\ Вунь бабёр сеў пад бярозкай –\\ Бобрыкам яго прычоска.\\ А мядзведзь, увесь калматы,\\ Наступіў казлу на пяты.\\ І барсук тут даўгапысы.\\ А чаго ён? Ён жа лысы!\\ Тут куніцы, тут яноты, –\\ У сарокі шмат работы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[ibdc.ped>сарока-белабока]] * [[творы/ян-баршчэўскі/белая-сарока]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-сарочыны-блінцы]] * [[ibdc.ped>сарока-нянька]]