~~META: title = Віктар Гардзей — Сарока &keywords = сарока, слава, бруд &abstract = Верш Віктара Гардзея "Сарока" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Сарока ====== Слава чысценька памыўся,\\ Ажно тварык засвяціўся.\\ На падворак выбег з хаты,\\ Пасмяяўся з сына тата:\\ – Вунь сарока недалёка,\\ Украдзе цябе сарока,\\ Бо такую звычку мае:\\ Што блішчыць, усё хапае.\\ \\ Напужаўся птушкі Слава –\\ Паляжаў на сонцы ў травах,\\ Пад сасонкай на грудочку\\ Пагуляў ён у пясочку,\\ У канаве папляскаўся\\ І здаволены застаўся:\\ Бруд на носе, бруд на шчоках\\ Не ўкрадзе цяпер сарока! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сарока-белабока]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/ян-баршчэўскі/белая-сарока]] * [[ibdc.ped>сарока-нянька]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарочына-цырульня]]