~~META: title = Віктар Гардзей — Рагаты грыбнік &keywords = кашлатых, грыбнік &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Рагаты грыбнік" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Рагаты грыбнік ====== Паміж ялін кашлатых,\\ Па верасе ў расе\\ Ідзе грыбнік рагаты\\ I барадой трасе.\\ \\ Лясныя помніць сцежкі\\ I ляды, дзе заўжды\\ Збірае сыраежкі,\\ Апенькі і грузды.\\ \\ Гаямі і барамі\\ Не ходзіць ён з кашом,\\ Грыбы бярэ губамі\\ Ці ліжа языком.\\ \\ Яго між дрэў кашлатых\\ Вітае пушча ўся.\\ У грыбніку рагатым\\ Як не пазнаць лася!\\ \\ У шапачцы прывабнай\\ Мільгнецца баравік,\\ Дык перад ім нязграбна\\ Аж кленчыць той грыбнік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]]