~~META: title = Віктар Гардзей — Пралескі &keywords = свішча, салавей, паслухаўшы, спеў, вішні, заранка &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Пралескі" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Пралескі ====== На выспы і на ўзлескі,\\ На сонечны прыгрэў\\ Разбегліся пралескі\\ З-пад азалелых дрэў.\\ \\ Набраклі сокам клёны.\\ Пах кружыць галаву.\\ Спусціўся дождж зялёны\\ На лес і на траву.\\ \\ Птушыны грай святлістым ранкам\\ Усё смялей, усё гучней.\\ Пяе на яблыні заранка,\\ На вішні свішча салавей.\\ \\ Паслухаўшы іх спеў натхнёны,\\ Гарбуз і той на нізкі плот\\ Павесіў цвету мікрафоны\\ I штось мурлыча, быццам кот. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>пралеска]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[ibdc.ped>пралескі]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]]