~~META: title = Віктар Гардзей — Незабудкі азёр &keywords = плыві, вёслы &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Незабудкі азёр" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Незабудкі азёр ====== Ля ціхай затокі на плёсе\\ Ёсць шчасце згадаць аб любві.\\ Сваіх я не высушу вёсел –\\ Плыві, мая лодка, плыві!\\ \\ Крычаць патрывожана гусі\\ У мройны азёрны разліў.\\ А карта маёй Беларусі –\\ Як луг, што блакітна зацвіў.\\ \\ Ля Браслава звоняць крыніцы.\\ Азёры Наддзвіння бруяць.\\ І вербы схіляюцца ніца,\\ І вёслы, і вёслы блішчаць.\\ \\ Якая ж нязнаная сіла\\ І вабіць сюды, і заве,\\ Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,\\ Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.\\ \\ Запеў пастушковае дудкі\\ Ля плёсаў яшчэ не замёр.\\ І росна цвітуць незабудкі\\ Маіх беларускіх азёр. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]]