~~META: title = Віктар Гардзей — На поле лёг асенні роздум... &keywords = ляцяць, крычаць, гнёзды, зберагаем &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "На поле лёг асенні роздум..." &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — На поле лёг асенні роздум... ====== На поле лёг асенні роздум,\\ Смуга – на лес, лісток – на гаць.\\ Нам птушкі давяраюць гнёзды,\\ Калі ў субтропікі ляцяць.\\ \\ Ляцяць над лугам і над нівай.\\ Ляцяць за шэры край нябёс.\\ I мы жадаем ім: «Шчасліва!»\\ I нам баліць птушыны лёс.\\ \\ Крычаць над борам і над гаем.\\ Крычаць у скрусе і жальбе.\\ Калі мы гнёзды зберагаем,\\ То зберагаем і сябе.\\ \\ Ляціце, мілыя, ляціце!\\ Пакуль давер ёсць на зямлі,\\ Жаўрук зазвоніць у блакіце\\ I зноў пратрубяць жураўлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]]