Па выгане ў дружнай сваёй чарадзе
Наперадзе качар паважна ідзе.
– Ну ш-што за паходка? – шыпіць гусачок.
– Чаго валюхаешся з боку на бок?
Адказвае качар таму дзіваку:
– Дарогу хутчэй саступі мараку!
Калі я іду праз густую траву,
Здаецца, як быццам па хвалях плыву.