~~META: title = Віктар Гардзей — Качар &keywords = качар, бок &abstract = Верш Віктара Гардзея "Качар" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Качар ====== Па выгане ў дружнай сваёй чарадзе\\ Наперадзе качар паважна ідзе.\\ – Ну ш-што за паходка? – шыпіць гусачок.\\ – Чаго валюхаешся з боку на бок?\\ \\ Адказвае качар таму дзіваку:\\ – Дарогу хутчэй саступі мараку!\\ Калі я іду праз густую траву,\\ Здаецца, як быццам па хвалях плыву. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]]