~~META: title = Віктар Гардзей — Залаты лістапад &keywords = лістапад &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Залаты лістапад" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Залаты лістапад ====== У лясах, на балоце\\ ліставей,\\ лістапад.\\ І стаіць у пяшчоце\\ залацісты наш сад.\\ \\ Павуцінай затканы\\ сенажаці,\\ лугі.\\ Лёг на лес, на паляны\\ сіні водсвет смугі.\\ \\ Лісце з шэлестам льецца\\ на траву,\\ на чабор.\\ Зелянейшым здаецца\\ ад святла ціхі бор.\\ \\ Клін ляціць жураўліны\\ над зямлёй\\ наўскасяк.\\ Заірдзелі каліны.\\ Пажаўцеў беразняк.\\ \\ Каля клёнаў барвовых\\ вецер кружыць лісты.\\ У гаях,\\ у дубровах\\ лістапад залаты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946]] * [[ibdc.ped>кінафестываль-лістапад]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль]]