Дзед у лес хадзіў. І з хлебам дома разгарнуў пакунак: – З’есці, Мішка, яго трэба – гэта ж зайцаў пачастунак. Хлеб застаўся ад абеду. Але, з’еўшы паўакрайца, Мішка кажа: – Хлеба, дзеду, папрасі і заўтра ў зайца.