~~META: title = Віктар Гардзей — Коцікі на вярбе &keywords = вярбе, коцікі &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Жураўліная труба..." &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Коцікі на вярбе ====== Жураўліная труба\\ Праспявала весела.\\ Косы доўгія вярба\\ Над вадою звесіла.\\ \\ Песні звонкай не ў журбе\\ Долы адгукнуліся.\\ Раннем ясным на вярбе\\ Коцікі прачнуліся.\\ \\ Гнёзды гай стары сагрэў,\\ Сонейка ўсміхаецца.\\ У змакрэлым вецці дрэў\\ Птушкі звонка раяцца.\\ \\ І звіняць, удаль бягуць\\ Ручайкі срабрыстыя.\\ На вярбе цвітуць, цвітуць\\ Коцікі пушыстыя.\\ \\ Завірухі адгулі,\\ Сцюжы больш не сцюжацца.\\ Пчолы, мушкі, матылі\\ Над вярбою кружацца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]]